Прэс-рэліз “Аб колькасці грамадзян (сем’яў), якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы”
У 2025 годзе ў Брэсцкай вобласці атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 4,9 тыс. сем’яў (уключаючы адзiнокiх грамадзян). Сярод іх 1,5 тыс. маладых сем’яў, 1,5 тыс. шматдзетных сем’яў, 0,2 тыс. сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2025 года знаходзілася 64,8 тыс. сем’яў, што на 2,2 тыс. менш, чым на канец 2024 года. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 1,7 тыс., у сельскiх населеных пунктах – на 0,4 тыс. сем’яў.