Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці

ЗАДАЧЫ

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

  • задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднага супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

ФУНКЦЫI

  • ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных абследванняў і пабудовы сістэмы нацыянальных рахункаў, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

  • прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

  • арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя абследваннi;

  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных абследванняў;

  • прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

  • ва ўстаноўленым парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;

  • забяспечвае:

    • рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных абследванняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце на адрасы, пазначаныя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляе рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

    • роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

    • вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

    • функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстык;

    • канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

    • захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;

    • мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы;

  • выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
Белстат у Facebook