Навіны


У студзенi–жнiўнi 2020 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 15,1 млн. тон грузаў, або 89,7% да студзеня- жнiўня  2019 г.

17.09.2020 11:00

У студзенi-жнiўнi 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 2 937,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,7% да ўзроўню студзеня-жнiўня 2019 г.

16.09.2020 11:00

У студзенi-жнiўнi 2020 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 8 693,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,3% да ўзроўню студзеня- жнiўня 2019 г.

16.09.2020 11:00

Ажыццяўлена першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукта за студзень-жнівень 2020 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў 8 602,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,1% да ўзроўню студзеня-жніўня 2019 г.

16.09.2020 11:00

За студзень-лiпень 2020 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 8,1%, рэнтабельнасць продажу – 6,7%.

16.09.2020 11:00

У студзені – жніўні 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 743,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – жніўнем 2019 г. у супастаўных цэнах на 7,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 531,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 8,7% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

16.09.2020 11:00

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па Брэсцкай вобласці ў жніўні 2020 г. у параўнанні з ліпенем 2020 г. склаў 100,3%, са снежнем 2019 г. – 105%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары – 101,5% і 104,4% адпаведна, прамежкавыя тавары – 100,2% і 105,8%, спажывецкія тавары – 100,2% і 103,2%.

15.09.2020 11:00

Індэкс цэн на прадуктовыя тавары па Брэсцкай вобласці ў жніўні 2020 г. у параўнанні з ліпенем 2020 г. склаў 99,5%, са снежнем 2019 г. – 102,8%, на непрадуктовыя тавары – 101,2% і 105,5% адпаведна, на паслугі – 100,8% і 105,8%.


11.09.2020 11:00


Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by