У 2024 годзе ў Брэсцкай вобласці атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 3,7 тыс. сем’яў (уключаючы адзiнокiх грамадзян). Сярод іх 1,2 тыс. маладых сем’яў, 1,6 тыс. шматдзетных сем’яў, 0,2 тыс. сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2024 года знаходзілася 67 тыс. сем’яў, што на 1,2 тыс. менш, чым на канец 2023 года. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 0,8 тыс., у сельскiх населеных пунктах – на 0,4 тыс. сем’яў.
Версія для друку© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.