У 2025 годзе 672 чалавекі ў 37 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не змянілася: даследчыкі – 70,5%, тэхнікі – 6,3%, дапаможны персанал – 23,2%.
Сярод колькасці даследчыкаў маюць навуковую ступень: доктара навук – 4 чалавекі, кандыдата навук – 44 чалавекi.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 31,4% (кандыдаты навук – 34,1%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 25,7% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных (71,9%) і прыродазнаўчых навук (15,2%).
06.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
