Прэс-рэліз "Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Брэсцкай вобласці за 2025 год"

На пачатак 2026 года ў вобласці налічвалася 859 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Iх колькасць павялічылася на 228 гаспадарак, або на 36,1% да 2020 года.

У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 38,2 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 22,7 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 2,1%, ворныя – на 3,7%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 9%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 6,3%, жывёлагадоўлі – на 98,3%.

Доля прадукцыі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2025 годзе склала 4,9%.

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства. На яго долю прыходзіцца 95,1% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 33,6 тыс. тон (1,8% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 111,7 тыс. тон (18%), гародніны – 256,6 тыс. тон (36,6%), буракоў цукровых – 26,1 тыс. тон (2%), садавiны i ягад – 25,3 тыс. тон (27,4%), рапсу – 2,4 тыс. тон (3,3%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) склала 1,8 тыс. тон (0,5% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), малака – 11 тыс. тон (0,4%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасці воўны – 2 тоны (8%).