Прэс-рэліз "Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Брэсцкай вобласці за 2024 год"

На пачатак 2025 года ў вобласці налічвалася 844 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадаркі. За 2021 – 2024 гады іх колькасць павялічылася на 78 гаспадарак, або на 9,2%.

На 1 студзеня 2025 г. у карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 37,8 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных земляў – 22,5 тыс. гектараў. У параўнанні з 1 студзеня 2021 года сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 1,1%, ворныя – на 2,7%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2024 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 26,2%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 25,1%, жывёлагадоўлі – на 61,6%.

Доля прадукцыі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2024 годзе склала 5,4% (у 2020 годзе – 5,3%).

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства. На яго долю прыходзіцца 96,3% атрыманай фермерамі прадукцыі.

У 2024 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 46,7 тыс. тон (2,8% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 113,3 тыс. тон (18,2%), гародніны – 247,1 тыс. тон (34,7%), рапсу – 2,5 тыс. тон (1,1%), буракоў цукровых – 14,6 тыс. тон (1,4%), садавiны i ягад – 88,1 тыс. тон (36,3%).

Аб'ём вытворчасці фермерскімі гаспадаркамі прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначным. Так, у 2024 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) склала 1,3 тыс. тон (0,4% ад аб'ёму вытворчасці па вобласці), вытворчасць малака – 9,8 тыс. тон (0,4%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 2,7 тоны (10%).