У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый вобласцi на ахову навакольнага асяроддзя склалі 155,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 118,2% да ўзроўню 2024 года.
У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 48,3% (75,1 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 38% (59,2 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 9,9% (15,4 млн. рублёў).
Асноўны аб’ём бягучых затрат прыпадае на арганiзацыi, якія займаюцца водазабеспячэннем, зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (36%), арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (28,7%) і арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (23,3%).
У 2025 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі г.Брэста (74,1 млн. рублёў, або 47,6% ад агульнага аб’ёму па вобласцi), Бярозаўскага раёна (11,5 млн. рублёў, або 7,4%), г.Пiнска (9,5 млн. рублёў, або 6,1%).
15.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
