У I квартале 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 130,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 67,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 51,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 48,5 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 27,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 49,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 38% ад агульнага ўводу па вобласці.
У I квартале 2026 г. ўведзена ў эксплуатацыю 6 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 30,2 тыс. квадратных метраў. Усе яны з’яўляюцца энергаэфектыўнымi. Будаўніцтва такіх дамоў спрыяе развіццю экалагічна ўстойлівых з адэкватным энергазабеспячэннем гарадоў, што зафіксавана ў 11 мэты ўстойлівага развіцця «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццеўстойлівасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў».
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
