Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi-сакавіку 2026 г.


У I квартале 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 130,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 67,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 51,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 48,5 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 27,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 49,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 38% ад агульнага ўводу па вобласці.

У I квартале 2026 г. ўведзена ў эксплуатацыю 6 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 30,2 тыс. квадратных метраў. Усе яны з’яўляюцца энергаэфектыўнымi. Будаўніцтва такіх дамоў спрыяе развіццю экалагічна ўстойлівых з адэкватным энергазабеспячэннем гарадоў, што зафіксавана ў 11 мэты ўстойлівага развіцця «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццеўстойлівасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў».


22.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu