Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені - верасні 2026 г.


У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 7,7 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,3%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 6,5 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,3%, яек – 84,4%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 266,2 тыс. тон, што на 2,8% больш, чым у студзені-верасні 2025 г., малака – 1 962,1 тыс. тон (на 5% больш).

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 842,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 359,9 тыс. галоў, птушкі – 7 693,5 тыс. галоў.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці амаль завершана ўборка збожжа і рапсу. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 1 406,8 тыс.тон пры сярэдняй ураджайнасці 40,3 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапсу – 248 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 32,3 цэнтнера.

На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 65,1% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 89,8 тыс. тон, пры сярэдняй ураджайнасці 323 цэнтнера з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 46,1% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 35,9 тыс. тон, пры сярэдняй ураджайнасці 318 цэнтнераў з аднаго гектара. Буракі цукровыя ўбраны з 38,2% плошчы, якая падлягае ўборцы, валавы збор склаў 296,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 373 цэнтнера з аднаго гектара.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 243,8 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 85,1 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 5 тыс. гектараў.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 2 506,5 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 1 501,5 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 30,6 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 23,7 цэнтнера.

15.10.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu