Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені - чэрвені 2026 г.


У студзені-чэрвені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3 437,5 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 5,3%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 3 356,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,5% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,5%, яек – 86,8%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 178,1 тыс. тон, што на 3,8% больш, чым у студзені-чэрвені 2025 г., малака – 1 304,4 тыс. тон (на 5,5% больш), яек атрымана 290,7 млн. штук (на 3,2% больш).

На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 845 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 354,3 тыс. галоў, птушкі – 7 311,6 тыс. галоў.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 475,1 тыс. тон кармавых адзінак кармоў з траў, што на 9,2% больш, чым на 1 ліпеня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 7,5 центнера кармавых адзінак (на 10,3% больш).

15.07.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu