Рэальныя наяўныя грашовыя даходы1) насельніцтва Брэсцкай вобласці ў I паўгоддзі 2026 года склалі 108,6% да ўзроўню I паўгоддзя 2025 года.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 24,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход – 7,7%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 3,5%.
___________________________
1) Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
17.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
