Прэс-рэліз "Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у 2025 годзе"

(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў 2025 годзе наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 739,7 рубля у месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 622,1 рубля у месяц, з якіх 1 798 рублёў (68,6%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 35,7%, на пакупку нехарчовых тавараў – 37,4%, на аплату паслуг – 24,7%.

_______________

1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu