Прэс-рэліз "Бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя за 2024 год "

У 2024 годзе бягучыя затраты арганізацый Брэсцкай вобласцi на ахову навакольнага асяроддзя склалі 119,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 111,7% да ўзроўню 2023 года.

У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 50,5%

(60,4 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 32,8% (39,2 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 12,9% (15,4 млн. рублёў).

Асноўны аб’ём бягучых затрат прыпадае на арганiзацыi, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (31,7%), арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (29,2%) і арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (25%).

У 2024 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі г.Брэста (33,8 млн. рублёў, або 28,3% ад агульнага аб’ёму па вобласцi), г.Пiнска (13,9 млн. рублёў, або 11,7%) і г.Баранавiчы (10,4 млн. рублёў, або 8,7%).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu