Прэс-рэліз "Аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій арганізацыямі ў Брэсцкай вобласці ў 2024 годзе"

У дзяржаўным статыстычным назіранні па форме 6-iкт «Анкета аб выкарыстанні лiчбавых тэхналогiй у арганізацыi» у 2024 годзе прынялі ўдзел 902 рэспандэнта.

Праведзенае абследаванне паказала, што арганізацыі ў сваёй рабоце актыўна прымяняюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Так, сетку Інтэрнэт выкарыстоўвалі 99,8% арганізацый, лакальныя вылічальныя сеткі – 85,1%, Інтранэт – 28,4%, Экстранэт – 11,3%. Больш паловы арганізацый (63,3%) давалі сваім работнікам тэхнічныя сродкі (смартфоны, планшэтныя камп’ютэры і іншыя), якія забяспечваюць бесправадны (мабільны) доступ да сеткі Інтэрнэт.

З ліку арганізацый, падключаных да сеткі Інтэрнэт, 99,1% карысталіся стацыянарным шырокапалосным доступам, 77% – бесправадным. Пры гэтым 52,6% з іх выкарыстоўвалі хуткасць падключэння звыш 30,1 Мбіт/с.

Асноўныя мэты выкарыстання арганізацыямі сеткі Інтэрнэт: прадстаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў (100% ад ліку арганізацый, якія выкарыстоўвалі сетку Інтэрнэт); адпраўка і атрыманне электроннай пошты (99,9%); ажыццяўленне банкаўскіх аперацый (97,7%); атрыманне звестак аб неабходных таварах (работах, паслугах) і іх пастаўшчыках (88,3%); атрыманне інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў (арганізацый) (87,7%); атрыманне або аказанне інфармацыйных паслуг (82%); пошук персаналу (76,6%); прадстаўленне звестак аб арганізацыі, яе таварах (работах, паслугах) (75,3%); дыстанцыйная работа (66,2%); дыялог у рэжыме рэальнага часу і размяшчэнне абвяшчэнняў (61,9%).

Сярод абследаваных арганізацый 70% мелі вэб-сайт. Пры гэтым 71,8% арганізацый, якія мелі вэб-сайт, выкарыстоўвалі яго для публікацыі каталогаў тавараў (работ, паслуг) або прэйскурантаў, 51,3% – для размяшчэння вакансій на працоўныя месцы або прыёму рэзюмэ на работу, 27,7% – для разлікаў пры дапамозе электроннай плацёжнай сістэмы.

У 2024 годзе 32,3% арганізацый карысталіся сэрвісамі воблачных вылічэнняў, якія найчасцей выкарыстоўвалі для прыёму і перадачы электроннай пошты (76,3%), доступу да праграмнага забеспячэння, якое даецца правайдэрам воблачных сэрвісаў (57,4%), размяшчэння баз даных і захоўвання файлаў (56%), размяшчэння ўласнага праграмнага забеспячэння (21%).

Па даных назірання, электронны продаж тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнага абмену паведамленнямі (EDI), а таксама спецыяльных форм, размешчаных на вэб-сайте або ў Экстранэце, ажыццяўлялі 43,6% арганізацый, электронныя закупкі тавараў (работ, паслуг) – 74,5%.

Лічбавыя тэхналогіі не толькі змянілі штодзённае жыццё людзей, але і актыўна ўкараніліся ў бізнес-працэсы, спрыялі з’яўленню новых прафесій і лічбавізацыі розных галін эканомікі. Так, 28,4% абследаваных арганізацый у сваёй дзейнасці выкарыстоўвалі тэхналогію «інтэрнэт рэчаў», 13,4% – радыёчастотную ідэнтыфікацыю (RFID), 20,6% – «вялікія даныя», 4,5% – штучны інтэлект.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu