Прэс-рэліз "Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2025 годзе"

У 2025 годзе у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 9,6 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,6% да ўзроўню  2024 года. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 8,2 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах нам 3,1% больш, чым у папярэднім годзе.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,8% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,3%, яек – 85,9%, збожжа – 97,4%, цукровых буракоў – 98%, бульбы – 9,1% і агародніны – 3,3%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 346,8 тыс. тон, што на 1,7% больш, чым у 2024 годзе, малака – 2 492,7 тыс. тон (на 7,5% больш), яек атрымана 582,7 млн. штук (на 5,3% больш). Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 1 773,4 тыс. тон, або на 9,9% больш, чым у папярэднім годзе, буракоў цукровых – 1 296,7 тыс. тон (на 30,3% больш), бульбы – 56,6 тыс. тон (на 40,1% больш), агародніны – 23,3 тыс. тон (на 9,5% больш). Рапса намалочана 156,2 тыс. тон.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu