У студзені 2025 г. ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 435,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2024 г. у супастаўных цэнах на 5,2%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 428,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,5% больш, чым у студзені папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 31,1 тыс. тон, што на 4,4% больш, чым у студзені 2024 г., малака – 205,4 тыс. тон (на 6,5% больш), яек атрымана 53,6 млн. штук (на 4,1% больш).
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 99,1%, яек – 93,8%.
На 1 лютага 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 862,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 300,1 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 319,3 тыс. галоў.
Версія для друку© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.