Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені-верасні 2026 г.


У студзенi-вераснi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3,9 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 406,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 218,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 53,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 92,7 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 56,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 132,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 32,5% ад агульнага ўводу па вобласці.

У студзенi-вераснi 2026 г. ўведзена ў эксплуатацыю 36 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 156,5 тыс. квадратных метраў. З iх 99,9% з’яўляюцца энергаэфектыўнымi. Будаўніцтва такіх дамоў спрыяе развіццю экалагічна ўстойлівых з адэкватным энергазабеспячэннем гарадоў, што зафіксавана ў 11 мэты ўстойлівага развіцця «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццеўстойлівасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў».

19.10.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu