Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзенi - лютым 2026 г.


У студзенi-лютым 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 622 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 82,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 44 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 53,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 34,6 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 33 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 40,1% ад агульнага ўводу па вобласці.

19.03.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu