У студзенi-красавiку 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1,3 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 161,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 73,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 45,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 52,9 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 60,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 37,3% ад агульнага ўводу па вобласці.
19.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
