Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені - сакавіку 2026 г.


У студзені-сакавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 422,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,2%. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 408,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года. 

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,8%, яек – 94,2%. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 88,3 тыс. тон, што на 2,6% больш, чым у студзені-сакавіку 2025 г., малака – 634,9 тыс. тон (на 5,3% больш), яек атрымана 141,5 млн. штук (99,4% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года). 

На 1 красавіка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 849,1 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 330,4 тыс. галоў.

15.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu