Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені - ліпені 2026 г.


У студзені-ліпені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 4 795,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 11,6%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 4 614,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 11,5% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,3% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,4%, яек – 85,3%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 207,2 тыс. тон, што на 3,2% больш, чым у студзені-ліпені 2025 г., малака – 1 529,7 тыс. тон (на 5,2% больш), яек атрымана 336,7 млн. штук (на 1,6% больш).

На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 844,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 360,1 тыс. галоў, птушкі – 6 964,4 тыс. галоў.

На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 62,8% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 34,3%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 885,2 тыс. тон, што на 64,3% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 40,5 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 жніўня 2025 г. – 46,4 цэнтнера).

Рапс убраны з 93,1% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 70,4%). Намалочана рапсу 231,4 тыс. тон, што на 84,3% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 32,5 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 25,7 цэнтнера).У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1 026,7 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), што на 8,6% больш, чым на 1 жніўня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 12,6 цэнтнера кармавых адзінак (на 9,6% больш).

17.08.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu