Аб вытворчасці прамысловай прадукцыі ў студзені-верасні 2026 г.
16 кастрычніка 2026
У студзені-вераснi 2026 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 21 747,5 млн. рублёў або ў супастаўных цэнах 104,7% да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 95,4%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 104%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 116,9% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 99,7%.