За студзень-красавiк 2026 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 9%, рэнтабельнасць продажу – 7,4%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 мая 2026 г. склала 7,3 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 0,5 млрд. рублёў, або 6,9% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 мая 2026 г. склала 8,4 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 0,6 млрд. рублёў, або 7,5% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
__________________________
*Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).
16.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
