Аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў гаспадарках усіх катэгорый у Брэсцкай вобласці за 2025 год

Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 997,2 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 93,4% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 2,6%, гаспадарак насельніцтва – 4,1%.

Структура пасяўной плошчы ў гаспадарках усіх катэгорый
у 2025 годзе
(у % да выніку)

У 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 1 820 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 43,2 цэнтнера з аднаго гектара.

Накапана бульбы 619,9 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 235 цэнтнераў.

Валавы збор буракоў цукровых склаў 1 322,8 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 591 цэнтнер з аднаго гектара.

Выраблена ільновалакна 9,5 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 15,4 цэнтнера.

Агародніны сабрана 699,9 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 333 цэнтнера з аднаго гектара.

У закрытым грунце выращана 13,3 тыс. тон агародніны, або 1,9% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 70,1%, агуркоў – 28,5%, іншай агародніны – 1,3%.

Па аб’ёму вытворчасці агародніны ў закрытым грунце першынство належыць Брэсцкаму раёну. У 2025 годзе раёнам выращана 8,9 тыс. тон агародніны, або 66,5% ад агульнага аб’ёма вытворчасці ў вобласці, у тым ліку памідораў – 5,4 тыс. тон (57,4%), агуркоў – 3,3 тыс. тон (87,6%).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu