Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені - жніўні 2026 г.
15 верасня 2026
У студзені-жніўні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 6,1 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 5,5 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,2% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,3% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,4%, яек – 84,3%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 235,9 тыс. тон, што на 2,7% больш, чым у студзені-жніўні 2025 г., малака – 1 750,4 тыс. тон (на 5% больш).
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 844,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 364,1 тыс. галоў, птушкі – 7 637,6 тыс. галоў.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 99,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 98,4%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 402,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 40,6 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
Рапс убраны з 96,1% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 93,5%). Намалочана рапсу ў першапачаткова апрыходаванай вазе 238,9 тыс. тон, што на 42,6% больш, чым на адпаведную дату 2025 года, сярэдняя ўраджайнасць атрымана 32,5 цэнтнера супраць 25,8 центнера на 1 верасня 2025 г. У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 1 666,5 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 770,3 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 20,3 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 12,1 цэнтнера.