Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзенi-жніўні 2026 г.


16 верасня 2026

Рознічны тавараабарот Брэсцкай вобласцi ў студзенi-жнiўнi 2026 г. склаў 9 287 млн. рублёў, або 107,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-жнiўня 2025 г.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 93,9% рознічнага тавараабароту вобласці, у студзенi-жнiўнi 2026 г. склаў 8 723,1 млн. рублёў, або 107,9% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

У студзенi-жнiўнi 2026 г. аптовы тавараабарот склаў 5 101,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 98,6% да ўзроўню студзеня-жнiўня 2025 г.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi-жнiўнi 2026 г. склаў 555,5 млн. рублёў, або 103,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-жнiўня 2025 г.