Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-жніўні 2024 г.


У студзені - жніўні 2024 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 4,9 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем - жніўнем 2023 г. у супастаўных цэнах на 5,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 4,4 млрд. рублёў, або ў сапастаўных цэнах на 6,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 234,7 тыс. тон, што на 3,5% больш, чым у студзені - жніўні  2023 г., малака –1 590,8 тыс. тон (на 7,8% больш), яек атрымана 438,3 млн. штук (на 3,9% больш). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,3% малака і 83,8% вытворчасці яек.

На 1 верасня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 859,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 300,1 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 342,6 тыс. галоў.

На 1 верасня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 99,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2023 г. – 98,1%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 325,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1 938,3 тыс. тон кармавых адзінак (на 9,4% больш, чым на 1 верасня 2023 г.), з іх кармоў з траў – 1 073,6 тыс. тон (на 19,3% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 22,8 цэнтнера кармавых адзінак (на 11,8% больш), кармоў з траў – 16,7 цэнтнера (на 22,8% больш).

17.09.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu