Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 977 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 92,7% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 3%, гаспадарак насельніцтва – 4,3%.
Структура пасяўной плошчы ў гаспадарках усіх катэгорый ў 2024 годзе
(у % да выніку)
У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 1 670,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 39,1 цэнтнера з аднаго гектара.
Накапана бульбы 621,8 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 229 цэнтнераў.
Валавы збор буракоў цукровых склаў 1 009,7 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 460 цэнтнераў з аднаго гектара.
Выраблена ільновалакна 7,8 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 12,4 цэнтнера.
Агародніны сабрана 711 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 335 цэнтнераў з аднаго гектара.
У закрытым грунце выращана 15,1 тыс. тон агародніны, або 2,1% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 78,7%, агуркоў – 20,2%, іншай агародніны – 1,1%.
Па аб’ёму вытворчасці агародніны ў закрытым грунце першынство належыць Брэсцкаму раёну. У 2024 годзе раёнам выращана 9,2 тыс. тон агародніны, або 61,4% ад агульнага аб’ёма вытворчасці ў вобласці, у тым ліку памідораў – 6,1 тыс. тон (51,9%), агуркоў – 2,9 тыс. тон (96,3%).
17.01.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.