Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак ў III квартале 2020 г.


(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у III квартале 2020 года наяўныя рэсурсы¹ ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 487,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 403,6 рубля ў месяц, з якіх 1030,6 рубля (73,4%) прыпадае на спажывецкія расходы².

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 36,3%, на пакупку нехарчовых тавараў – 38,2%, на аплату паслуг – 22,9%.


¹Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

 ²Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), пакупку алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, пакупка нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).


01.12.2020 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by