Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак Брэсцкай вобласці ў II квартале 2021 г.


31 жніўня 2021

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у II квартале 2021 года наяўныя рэсурсы¹ ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 601,1 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 519,1 рубля ў месяц, з якіх 1 069,7 рубля (70,4%) прыпадае на спажывецкія расходы².

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 39,3%, на пакупку нехарчовых тавараў – 34,3%, на аплату паслуг – 23,6%.



¹Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

 ²Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), пакупку алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, пакупка нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).