
У I квартале 2021 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 4,1 млн. тон грузаў, або 73,8% да I квартала 2020 г. Грузаабарот склаў 1 315,1 млн. тона-кiламетраў, або 102,3% да адпаведнага перыяду 2020 года.
Паслугамi пасажырскага транспарту ў I квартале 2021 г. скарысталiся 38,1 млн. чалавек, або 82,4% да адпаведнага перыяду 2020 года. Пасажыраабарот склаў 231,2 млн. пасажыра-кiламетраў, або 77,6% да ўзроўню I квартала 2020 года.
Адной з мэтаў устойлiвага развiцця з’яўляецца «Стварэнне стойкай iнфраструктуры, садзейнiчанне ўсёахопнай i ўстойлiвай iндустрыялiзацыi i iнавацыям». Устойлiвае развiццё транспартнай iнфраструктуры накiрована на задавальненне патрэбаў эканомiкi i грамадства ў якасных транспартных паслугах, узрастаннi мабiльнасцi насельнiцтва i аптымiзацыi тавараруху.
19.04.2021 11:00