Асноўныя эканамічныя паказчыкi работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Брэсцкай вобласцi за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у Брэсцкай вобласцi гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 34,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 10,4 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 8,8 тыс. мікраарганізацый (84,1% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 1,3 тыс. малых арганізацый (12,8%) і 0,3 тыс. сярэдніх арганізацый (3,1%).

 У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (38,5% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў); 

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13,3%);

будаўніцтва (9,4%);

прамысловасць (8,1%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (6,1%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 13 215,4 млн. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 40,8%.

20.05.2020 11:11

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by