Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-лютым 2020 года


У студзені – лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 397 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 9,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 382,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 9,8% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 54,9 тыс. тон, што на 7,2% больш, чым у студзені – лютым 2019 г., малака – 302 тыс. тон (на 9,9% больш).  

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 51,7 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. павялічылася на 8,3%, вытворчасць малака склала 297,1 тыс. тон (на 10,4% больш).

На 1 сакавіка ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 864,4 тыс. галоў, або 100,9% да ўзроўню 1 сакавіка 2019 г., у тым ліку кароў – 288,8 тыс. галоў (100,6%). Колькасць свіней склала 322,8 тыс. галоў што на 8,4% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
Белстат у Facebook