Аб вытворчасці прамысловай прадукцыі ў студзені-красавіку 2020 г.


19 мая 2020

У студзенi – красавiку 2020 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 4 280,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 98,1% да ўзроўню студзеня – красавiка 2019 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 100,9%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 98,1%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 97,1% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 100,7%.