Аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў гаспадарках усіх катэгорый за 2019 год


Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2019 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 956,6 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 90,5% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 2,6%, гаспадарак насельніцтва – 6,9%.
                                        
У 2019 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 1 299,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 34,4 цэнтнера з аднаго гектара.
У 2019 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 1 214 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 223 цэнтнера.
Валавы збор буракоў цукровых у 2019 годзе склаў 811,1 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 424 цэнтнера з аднаго гектара. 
У 2019 годзе выраблена ільновалакна 7,3 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 13,1 цэнтнера. 
Агародніны сабрана 433,3 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 338 цэнтнераў з аднаго гектара. 
У закрытым грунце выраблена 14,2 тыс. тон агародніны, або 3,3% ад агульнага аб’ема вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 67,3%, агуркоў – 30,7%, іншай агародніны – 2,1%. 
Па аб’ему вытворчасці агародніны ў закрытым грунце першынство належыць Брэсцкаму раену. У 2019 годзе раенам выраблена 9,5 тыс. тон агародніны, або 66,9% ад агульнага аб’ема вытворчасці ў вобласці, у тым ліку памідораў – 6,9 тыс. тон (72%), агуркоў – 2,5 тыс. тон (57,6%).

16.01.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
Белстат у Facebook