Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак Брэсцкай вобласці ў I квартале 2020 г.


(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у I квартале 2020 года наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 381,1 рубля ў месяц. 


Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 297,2 рубля ў месяц, з якіх 969,6 рубля (74,7%) прыпадае на спажывецкія расходы2)


У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 37,1%, на пакупку нехарчовых тавараў – 33,9 %, на аплату паслуг – 25,8%.

_______________

1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), пакупку алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, пакупка нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).

29.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by