Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзенi-красавiку 2020 г.


У студзенi-красавiку 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 1 372 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,7% да ўзроўню студзеня-красавiка 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзенi-красавiку 2020 г. склаў 2 012,5 млн. рублёў, або 104,1% у супастаўных цэнах да студзеня-красавiка 2019 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 12,3 рублёў супраць 11,3 рублёў за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 88,9% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзенi-красавiку 2020 г. 1 788,7 млн. рублёў, або 105,7% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi-красавiку 2020 г. склаў 74,3 млн. рублёў, або 90,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-красавiка 2019 г.

19.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by