Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – ліпені 2021 г.


У студзені – ліпені 2021 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 359 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,9% да ўзроўню студзеня – ліпеня 2020 г.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 255,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,2% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года. У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 192,4 тыс. тон, малака – 1 148,7 тыс. тон, яек атрымана 339,2 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 95,9% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,7% малака і 81,8% вытворчасці яек.

На 1 жніўня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 871,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 291,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 345,7 тыс. галоў.

На 1 жніўня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 60,6% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2020 г. – 50,4%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 739,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 35,5 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1 122,7 тыс. тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў – 743,2 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 13 цэнтнераў кармавых адзінак, кармоў з траў – 11,4 цэнтнера.

18.08.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
ГСУ Брэсцкай вобл. у Instagram www.instagram.com/brestgsu і  Telegram https://t.me/BrestGsu