
У студзенi – красавiку 2021 г. аптовы тавараабарот склаў 1 732,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 108,1% да ўзроўню студзеня – красавiка 2020 г.
Рознічны тавараабарот у студзенi – красавiку 2021 г. склаў 2 179,9 млн. рублёў, або 98,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2020 г.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 89,4% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзенi – красавiку 2021 г. 1 948,4 млн. рублёў, або 99% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi – красавiку 2021 г. склаў 90,6 млн. рублёў, або 104,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2020 г.
18.05.2021 11:00