Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзенi – верасні 2019 г.


У студзені – верасні 2019 г. аптовы тавараабарот склаў 3 038,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 105,8% да ўзроўню студзеня – верасня 2018 г.
Рознічны тавараабарот у студзені – верасні 2019 г. склаў 4 441,3 млн. рублёў, або 106,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2018 г.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 11,8 рубля супраць  
10,6 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 88,3% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзенi – верасні 2019 г. 3 921,4 млн. рублёў, або 109,2% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi – верасні 2019 г. склаў 191,4 млн. рублёў, або 103,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2018 г.
18.10.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
Белстат у Facebook